Асацыяцыі?

Aug 02, 2007 00:45


Read more... )

Leave a comment

Comments 34

soft_tiger August 1 2007, 22:32:46 UTC
Сполахі ў начы!

Reply

latafex August 2 2007, 15:04:37 UTC
напісаў-выгукнуў сам як бліскавіца)

Ты асацыюешся з казкай і казачным светам. А найбольш з "Беласнежкай і сем гномаў"). І ты самы галоўны і добры гном))). З кубкам піва).
Можа таму, што каменты ў цябе заўсёды добрыя, а пасты разважлівыя)

такі дзіўны і счаслівы дзіцячы пазітыў

А як ты прыдумаў свой нік?)

Reply

soft_tiger August 2 2007, 15:25:13 UTC
Столькі ўсяго цікавага і прыемнага. :) А пра нік мой нешта часта ў мяне пачалі запытвацца... :) Памятаеш такія радкі: "Я мягкім тігром сторожу тебя в окне..." Мне вельмі спадабаўся гэты вобраз. Моцны і цёплы адначасова. А Гарф на юпіку - гэта з разраду гумару. :))

Reply

latafex August 2 2007, 15:49:31 UTC
Мы змовіліся, вось і запытваем, не сумнявайся

варыянт miakki_tyhr лепш за ўсё

А што ў Гарфа з гумарам? які разрад?)

Reply


raimoranta August 1 2007, 23:20:06 UTC
Восеньскае лісце ў гарбаце пад святлом ліхтара :)

Reply

latafex August 2 2007, 14:51:16 UTC
ага, у гарбаце:) і праўда

Асацыяцыя размытая, як гэты здымак.
Ты інтрыгуеш і ўвесь час змяняешся - знешне і, аказваецца, знурты. Вясёлая і цікаўная. Разам з тым крыху ветраная і капрызная)

А ў віртуальнай прасторы з dmitrij_kr ты ўвогуле не падобная на тую Сіду, якую я ведала. Зрэшты, ты нават не Сіда).
Карацей, гэты здымак пасуе сітуацыі. У ім шмат кантрастаў, таму і проста яго прыводзіць у прыклад.

Reply

raimoranta August 2 2007, 21:29:17 UTC
***Ты інтрыгуеш***
Гэта прыемна чуць! :)
***і ўвесь час змяняешся - знешне і, аказваецца, знурты***
Спадзяюся, у лепшы бок!
***Вясёлая і цікаўная. Разам з тым крыху ветраная і капрызная)***
На 100% праўда!!! ПРычым імкнуся пазбавіцца ад той самай ветранасці. Ну і паменей капрызаў, зразумела.
***А ў віртуальнай прасторы з dmitrij_kr ты ўвогуле не падобная на тую Сіду, якую я ведала. Зрэшты, ты нават не Сіда).***
Вось гэта правільна. Так трымаць! :)

Reply


safonas August 2 2007, 01:16:02 UTC
5nizza - strela

tuta jość, 380kb

Reply

latafex August 2 2007, 14:22:30 UTC
Столькі асацыяцый, а хутчэй момантаў
пад гэтую песню і фота ўяўляецца дах твайго дома)

Reply


andorac August 2 2007, 07:34:58 UTC
Сонца, якое заходзіць, у вечаровай рацэ ці возеры

Reply

latafex August 2 2007, 13:30:06 UTC
Чалавек-шукальнік, адзін сярод натоўпа. люблю я кастанэдаўскія ноткі). Але табе такое амплуа яўна не падабаецца..

Reply


punk786 August 2 2007, 09:17:07 UTC
Пчаліны вулей знутры.

Reply

latafex August 2 2007, 11:43:09 UTC
Ух ты! Супер асацыяцыя!

Мне яна так падабаецца, што гатова сцвяржаць - вобраз гэта пасуе і табе. З аднаго боку, такі ж схаваны (асабіста для мяне! бо ў жыцці бачыла цябе не больш за 10 хвілін), а з другога, такі ж насычаны жыццём, фабрамі і пазітывам.

Да таго ж, вельмі прыязны з цябе панк)

Reply


Leave a comment

Up