Jun 25, 2007 12:04
Калі я трапляю ў Клецк - абавязкова здараюцца пэўныя адкрыцці і даследванні. Такі вось горад - то таямніцы касцёлаў карціць тут даследваць, то назіраць асаблівасці правінцыйнага жыцця. Карацей, афмасфера тут творчая. Галоўнае, не іранізаваць,а падыходзіць з доляй гумару).
На гэты раз пашанцавала выехаць на прыроду. Хто б мог падумаць, што гэта прывядзе нас да новых эксперыментаў і адразу двух адкрыццяў).
Думаю, кожны звяртаў увагу на дзіўныя істоты, якія жывуць побач з вадою - уліткі. Кожны ў дзяцінстве кранаў іх за вусы.
Не трэба папракаць нас у нечалавечай жорсткасці. Гэта звычайная цікавасць нават з доляй рызыкі. Бо цяпер мы ведаем, што 1) смажаныя уліткі нічым не горш за смажаныя харчы з мора і што гатаваць іх нескладана 2) улітка - гэта ніякія не улітка на беларускай мове. Гэта Смоўж.
Дзякуючы пэўным ахвярам смоўжападобных істот цяпер я ведаю дзіўную страву, што па смаку нагадвае гумавыя грыбы (добра, што не пейот:)).
І ведаеце, гэта смачна:). Вось так ладна кладуцца рэцэпты заморскіх страў на нашых беларускіх..мм.. смаўжоў ).
Цяпер трэба высветліць, чаму такая страва не была традыцыйнай у нас) Бо гэта ж вельмі проста і танна было б для простых сялян))). Вядома, мы не французы і маем пэўныя забабоны ў справах густу, але хто-небудзь яшчэ спрабаваў такое акрамя мяне??))