Mar 01, 2007 23:00
Колькі разоў чулі на занятках па фотажурналістыцы пра Юрыя Іванова. Слухалі пра яго шматлікія ўзнагароды, глядзелі фотаздымкі, што ўвайшлі ў лепшыя свету. Але ж чалавек застанецца цьмянай фігурай, пакуль не ўбачыш асабіста. Лічу такі вопыт найкаштоўнейшым.
Дастаткова было моманту, калі пасярод расказу, ён ахопліваў позіркам аудыторыю і з усмешкай шкадавання казаў: "Эх, не маю я зараз магчымасці вас сфатаграфаваць"... А падчас выступлення артыстаў ён усё ж дастаў тэхніку і лавіў моманты з майстэрскай хуткасцю.
Чалавек увесь і ўсюды ў сваёй любімай працы.
Вопыт - дзесяткі гадоў. Здымаў, здаецца, усё: ад вясковых пейзажаў да важнейшых палітычных дзеячаў, што ўвайшлі ў гісторыю. Напрыклад, быў адзіным фатографам, які прысутнічаў пры падпісанні дакументаў аб ліквідацыі ссср. Што да палітычных спраў і падзей - трымаецца нейтралітэту, глядзіць звонку, як і трэба журналісту, лічыць, што ўсё павінна быць адлюстравана. Бо зараз сучаснасць, а ў будучым - гісторыя.
Для мяне гэта прыклад і прафесійнасці, і чалавечнасці. Прынамсі, той вобраз, які склаўся за дзве гадзіны.
А каго вы лічыце прыкладам для сябе?