ля мястэчка Свіслач
Няпамятаю тая ж вандроўка ці не, мабыць тая. Патрэбна было з Гародні трапіць у Бярэсце, я ўпершыню звязаў гэтыя два гарады адзін за адным, нават тату набраў запытаў па якой дарозе лепей ехаць, але ён таксама ніколі з Гародні да Брярэсця не ездзіў, але ён мне даў арэнтыр з некалькі мястэчак, а я вырашыў як мага больш углыбіца ў Белавежскую пушчу.
Як мне там спадабалася там вельмі прыгожа, надвор'е было безумнае, настрой добры і шаша як у тых еуропах, нажаль я вельмі спяшаўся і паздымаць не атрымалася, вось толькі некалькі кадраў з пад Свіслачы дзя на магілках часоў другой сусветнай стаіць вялікі манумент абаронцы з мячом.
Яшчэ ўпершыню ў белавежскай пушчы бачыў "чорнае балота" менавіта чорнае, і такое адчуванне што сонечные прамяні яно проста праглынае, наогул уражанне што яно як безна...
А на першым здымку васілёк, але ён павернуты да нас бокам бо сам глядзіць на сонейка і напэўна яны адзін аднаму усміхаюцца!
Выбачайце калі мае думкі пераблытаныя, сёння было шмат працы, працы не звыклай для мяне фізічнай і гэта добра бо настрою ў мяне зусім няма а так я настолькі стомлены што хачу проста легчы ў ложак і навад без сноў забыцца.
Пішу тут напэўна больш дзеля сябе, каб неяк раскласцІ свае думкі і што небуць з імі зрабіць, напэўна патрэбна пачаць пісаць закрытыя пасты не для ўсіх...
яшчэ з сёнешнега дня і наогул думкі меркаванні, гэта толькі мае:
Што з гэтым мірам, калі людзі якія працавалі ўсё жыцце павінны здабываць сабе ежу шляхам продажу садавінны ля магазінаў, пераходаў ... не для нажывы а дзеля таго каб набыць сабе ежы... Яны роюцца ў смецці, а калі заўважаюць што іх хтосці бачыць саромеюцца і прачуць вочы ні быта іх за крадзяжом спаймалі. Гэта не алкашы гэта бабулькі якія ў вельмі сталым ўзросце ў чыстай вопрацы, па ім бачна што яны за сабой сочаць. Прабачце не магу я так, калі адныя кладуць у палацах паркет з цаной сто даляраў за дошчачку, а иншыя павинны на хлеб у сталым узросце гэта рабіць... атрымоўваеца не дзяржава дзеля людзей, а людзі дзеля дзяржавы, нахалера??? Сёння зайшоў у магазін набыў малако вышаў каля магазіна сядзіць бабулька гадоў больш за восемдзесят, магазін не вялікі, не шмат туды люзей ходзіць там нават папрашаек ніколі не сядзіць бо не рыбнае месца калі уневерсам Рыга побач, тым і дзіўна, а яна там сядзіць з невялічкім вядзёркам алычы і некалькімі пачаткамі кукурузы, выхожу падыйшоў да яе паразмаўляў троху запытаў адкуль усе яе багаці яна кажа свае, вельмі прыемная такая жанчына, высыпаў ёй усе наяўныя грошы з рук, шмат капеек зараз яны больш ценныя нават чым старыя грошы, а я ная глядзіць на іх і пытае што мне даць газету дастае каб упакаваць, а я просто зышоў... неяк так... дзяржава не для ўсіх... прабачце
2
3
4