Як акупаюцца дзяжаб'екты

Mar 05, 2010 11:47

 Вось набудавалі ў Беларусі розныя вельмі істотныя для дзяржавы будынкі: лядовыя палацы, бібліятэку ў Мінску і г.д. А навошта? Цяпер вось спрабуюць іх акупіць, пры гэтым акупіць не праз маркетынг і заманьванне кліентаў, а праз прынудзілаўку.

Вось, напрыклад, гэты "дыямант" у Мінску (бібліятэка). Камусьці трэба было вось так выпендрыцца і збудаваць. Цяпер патрабуюць з некаторых навучальных устаноў справаздачы: колькі чалавек (вучняў) было адвезена і праведзены праз калідоры бібліятэкі. Трэба яшчэ і квіткі з карэньчыкамі прад'явіць.

А лядовы ў Бабруйску? Заставілі школы набыць па некалькі абанементаў на хакей, навучэнцаў з каледжаў гоняць туды. А каму гэта трэба? Каб каманда яшчэ як гуляла больш-меньш, можа б і хадзілі, а глядзець на пазор нікому не хочацца.

нацыянальная бібліятэка, дзяржава, лядовы палац, Беларусь

Previous post Next post
Up