Дрэнная статыстыка #belarus

Aug 23, 2011 01:32



Фота: Часопіс "Вясёлка"

TUT.by паведамляе:Як паведамілі TUT.BY у камітэце па адукацыі Мінскага гарвыканкама, каб адкрыць беларускамоўны клас, па законе, неабходна 20 заяў ад бацькоў, але ў краіне такія класы адкрываліся і з меншай колькасцю заяў. “Для беларускамоўных у нашай краіне - зялёнае святло. Ёсць выпадкі, калі ўжо пры 12 заявах адкрываліся беларускамоўныя класы”, - адзначылі ў камітэце.

Каб адкрыць беларускамоўную школу, таксама патрэбныя заявы, але яе адкрыццё залежыць і ад планаў мясцовых уладаў: калі ёсць план пабудаваць у пэўным раёне школу і будзе вырашацца пытанне аб мове навучання, то будзе ўлічвацца тое, наколькі школа будзе запоўнена, паведамілі ў камітэце па адукацыі. Напрыклад, калі па плане школа на 900 месцаў, а там будзе навучацца толькі 400 вучняў, то зразумела, што такую школу адкрываць нерацыянальна.
Калі я навучаўся ў школе, то ледзь ненавідзеў урокі па беларускай мове і літаратуры. Больш-меньш нармалёва да роднай мовы пачаў ставіццана 2-3 курсе ўніверсітэту. Зараз я за адзіную дзяржаўную беларускую мову!



мова, навіны, Беларусь

Previous post Next post
Up