Сустрэча бабруйскіх маладых фатографаў (#bobruisk)

Aug 19, 2011 12:28

На мінулым тыдні атрымаў у "ВКонтакте" запрашэнне на нейкую сустрэчу маладых бабруйскіх фатографаў. Я, зразумела, не пайшоў, але што мне "спадабалась"...

... па-першае, заўсёды здзіўляла тое, што людзі не ведаюць чым заняцца і прыдумываюць сабе безсэнсоўныя заняткі. Вось навошта каму патрэбна гэтая сустрэча зранку нядзелі???

... па-другое, яны хацелі зарганізаваць выставу маладых фатографаў. Дзе можна выставіцца сучаснаму маладому "фотаталанту"??? Вось і я не ведаю, у Бабруйску дакладна няма дзе, таму такія абмеркаванні не маюць пад сабою ніякага фундаменту.

... па-трэцяе, трэба было мець з сабою мінімум па 5 000 бел. руб. Што сёння можна набыць за гэтыя грошы? Паўлітра Піва/Колы? Пачак цыгарэт?

Бабруйск, думкі

Previous post Next post
Up