Наша Ніва паведамляе: Таемныя спісы "людзей у цывільным"

Jul 17, 2011 11:54

На фотаздымак карэспандэнта НН з апошняй маўклівай акцыі пратэсту выпадкова трапілі службовыя спісы «людзей у цывільным».



На выкадроўцы са здымку бачна, што гэта спіс для ўнутранага карыстання з усімі задзейнічанымі «супрацоўнікамі ў цывільным». Ён пралівае святло на датычнасць невядомых асоб у цывільным, якія ўдзельнічаюць у разгонах маўклівых акцый пратэсту, да праваахоўных органаў. Спіс мае некалькі падзелаў: «Позывной» - парадкавы нумар, па якім у радыёэфіры можна выклікаць супрацоўніка, на даступным да агляду лісце спіс сканчаецца на лічбе «118», «Ф.И.О.», «РОВД» - у гэтай графе змешчаны прозвішчы і датычнасць супрацоўніка да таго ці іншага РУУСа. Між іншым, у гэтым слупку ёсць і пустыя радкі, «Расположение» - у гэтым слупку пішацца вуліца і нумар дома, дзе на час акцыі «працуе» работнік. На некаторых ёсць пазнака «резерв».

Таемныя спісы «людзей у цывільным»

Мне вось цікава, навошта камусці было цягнуць з сабою гэты спіс. Любому, нават самому глупаму, чалавеку зразумела, што паперку з прозвішчамі "падзельнікаў" з сабою насіць нельга, бо яе можна страціць, яе могуць скрасць, сфатаграфаваць, і яна будзе здабыткам народу. Адразу заўважна адказанасць і падрыхтаванасць тых людзей з боку ўлады, якія прымалі ў гэтым удзел. Трэба хутка ўсіх на перакваліфікацыю!

міліцыя, фота, апазіцыя, навіны, Беларусь

Previous post Next post
Up