Перамагчы на выбарах у беларускай апазіцыі шанцаў няма. Гэта зразумела ўсім, акрамя самых ярых апазіцыйных аптымістаў і саміх кандыдатаў. З гэтымі самымі кандыдатамі ўсё зразумела, калі яны будуць казаць, што яны не перамогуць, то ЗША/Еўропа/Расія проста не дадуць грошаў.
Да чаго я гэта. На Ленце.ру з'явілась
прэс-канферэнцыя з Андрэем Саннікавым. Спадар Саннікаў упэўнена кажа аб сваёй перамоге і аб тым, што Лукашэнка больш за 15 працэнтаў не набярэ. Чытаць месцамі вельмі смашна. Вырашыў я знаёмых спытаць, ці яны ведаюць хто такі Саннікаў. Усе апытаныя неангажаваныя і да апазіцыі не маюць ніякіх адносін, ім ад 18 да 53 гадоў і іх 20 чалавек. 100 % рэзультат - "Хто гэта?"
Вось і як ён збіраецца перамагаць, калі яго ніхто не ведае?