Як выглядае рэдакцыя газеты

Jul 06, 2010 19:09



Знайсці рэдакцыю "Вячэрнега Бабруйску" не проста, на будынку, дзе яна знаходзіцца ёсць толькі маленькая шыльда. Рэдацыя размяшчаецца на другім паверсе і займае там тры кабінеты: кабінет галоўнага рэдактара, кабінет журналістаў і шыхтоўшчыкаў і рэкламны аддзел. Са святлом у рэдакцыі былі невялікія праблемы, а штатыву пад рукой не было - таму некаторыя здымкі крыху размазаныя.





У кабінеце галоўнага рэдактара два сталы (з кампутарамі, паперамі і падшыўкай) , мапы Бабруйску і Бабруйскага раёна, бэйдж са стажыроўкі ў "Вашынгтон пост", кветка, вентылятар, шафа з кнігамі і малюнак на сцяне.











У суседнем кабінеце размешчаюцца журналісты і дызайнеры-шыхтоўшчыкі. У кожнага свой кампутар, усе матэрыялы захоўваюцца на сэрверы. Потым шыхтоўшчык іх выкарыстоўвае для шыхтоўкі. Там жа захоўваюцца здымкі і рэкламныя модулі. Кожны модуль мае свой код, па якім можна зразумець, хто яго рабіў і калі.



Звярстаныя палосы друкуюцца і аддаюцца на вычытку. На сталах, за якімі сядзяць вычытвальшчыкі, ляжаць дзве падшыўкі, працоўныя паперы і часопіс "Абажур".



На сценах каля журналістаў таксама вясяць мапы. Ёсць спецыяльнае месца з канвертамі. Канверты падпісаныя імёнамі журналістаў, і туды рэдактар кладзе загады для канкрэтных журналістаў.



Прысутнічаюць плакаты з аўтографамі знакамітасцяў і малюнкі бабруйскага мастака.







На кампутарах можна знайсці і важныя для кожнага супрацоўніка рэчы.





Не так даўно газета аднавіла свой сайт. Акрамя навін там цяпер можна знайсці шмат здымкаў гораду. Кожны дзень (!!!) журналісты робяць 25-30 кадраў з розных падзей і месцаў гораду і выкладаюць іх на інтэрнэт-старонку. Большасць "фатографаў" маюць свае фотаапараты, але, калі што, ёсць у рэдакцыі запасны апарат.



Шмат людзей працуе ў рэкламным аддзеле. Іх праца непасрэдна ўплывае на заробкі немаленькага (20-23 чалавекі) штату газеты.



газета, фота, Бабруйск, журналіст

Previous post Next post
Up