Цюнінгаваны тралейбус

May 15, 2010 21:21



Сёння ўпершыню за апошнія некалькі месяцаў ехаў у Бабруйску на тралейбусе. Паездка была так сабе. Стаяў я каля вакенца і глядзеў як жанчына кіруе. Раптам пайшоў вельмі моцны дождж. Усё б сабе і нічога, але на яе са столі пачала капаць вада. Кіроўца паднялася і пачала разглядаць адкуль капае. Як я зразумеў, дах тралейбусу працякае. Дзіўна што на такі маднявы цюнінг не звяртаюць увагу рамонтнікі тралейбуснага дэпо.

© ВБ

!!!, Бабруйск

Previous post Next post
Up