Учора подпісы, сёння судовая справа

Mar 10, 2010 10:45

Хадзіў учора збіраць подпісы за сябе любімага. Шмат хадзіць жадання не было, але ўсё роўна на дзве гадзіны справа расцягнулася. Весела было глядзець на людзей, якія, пабачыўшы мяне і пачуўшы, што высоўваю сябе, усміхаліся.

За гэтыя дзве гадзіны я сабраў усяго 20 подпісаў. Шмат каго не было дома, чалавек 5 адмовілі, дзесці падпісваў толькі адзін чалавек з кватэры, у некаторых не было пашпарту. Былі людзі, якія жлілісь: то дах цячэ, то пад'езд брудны, то дэпутаты нічога не робяць. Калі дазнавалісь, што жыву я ў гэтым жа доме, то адразу станавілісь добрымі і разумелі, што я ведаю іх праблемы.

Зранку пайшоў на суд Еўдакімовіча супраць "Бабруйскага жыцця". Але суда не адбылось. Нешта кшталту "не прышлі дакументы і сведкі". Я гэтага не разумею. Якія дакументы, адкуль? А што за сведкі?

Дата наступнага паседжання пакуль не акрэслена. Сёння а другой гадзіны дня наступны суд - Міхаіл Кавалькоў супраць МУС. Іду!

суд, выбары

Previous post Next post
Up