Бюлетэні падлічаныя і ўпакаваныя - самы час расслабіцца? На сайце euravitebsk.org
з’явілася відэа, на якім, як сцвярджае рэдакцыя сайту, паказана гулянка, якую зладзіла выбарчая камісія ў Чашніках пасля падліку галасоў на парламенцкіх выбарах 2008 г.
Між іншым, сайту ўжо
пачалі пагражаць судом за публікацыю гэтага відэа. Справа ў тым, што чалавека ў ружовай кашулі, які зухавата адплясвае, аўтары сайту euravitebsk.org
ідэнтыфікавалі як першага сакратара БРСМ Чашніцкага раёна.
Рэдакцыя сайту euravitebsk.org падкрэслівае, што мае ў сваім архіве поўны відэазапіс гэтай вечарынкі.
Click to view
©
НН