Не магу сказаць, што я добра ведаю беларускую мову, але нешта ведаю. І на пачатку свайго пісьмовага ўжывання мовы спрабаваў карыстацца тарашкевіцай. Потым, пасля праблемаў звязаных з напісаннем некалькіх арыкулаў на наркамаўцы, вырашыў, што ўжываць тарашкевіцу неяк зусім незручна і безсэнсоўна. А цяпер і ўвогуле мне рэжа слых калі я чую ці чытаю нешта на "клясычным" правапісе.
Мне падаецца, што на пачатку неабходна вывучыць ідэальна тую беларускую мову, якую зараз вывучаюць у школах, а потым думаць аб тарашкевіцы і лацінцы (яе, дарэчы, таксама не пераношу).