БХД усюды, і мяне гэта раздражняе

Apr 27, 2010 00:17




Учора было 24 гады пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Як склалася, кожны год апазіцыя ладзіць акцыю, прысвячаную гэтай трагедыі - Чарнобыльскі шлях, куды збіраюцца сотні-тысячы чалавек. Не абмінула гэтае мерапрыемства і гэты год.

Яшчэ загадзя акцыя абрасла чуткамі і скандаламі, але ж адбылася. Людзей і на іншых мітынгах/акцыях/г.д. становіцца штогод меньш і меньш (кажуць сёлета было толькі каля адной тысячы чалавек). Але сутнасць майго паста не ў тым.

Усе ведаюць БХД (Беларускай хрысціанская дэмакратыя). Не так даўно зарганізаваная, незарэгістраваная партыя. Туды ўжо збеглі шматлікія актывісты з іншых партыяў дый арганізацый. Прадстаўнікі БХД з'яўляюцца на розных сустрэчах у Еўразвязе і на ўсіх акцыях апазіцыі. А на ЧШ-2010 яны ўвогуле пачалі запісваць людзей да сябе ў партыю.

Цікава, а вось, што робіць гэтая БХД, акрамя "стогнаў", як плоха ў Беларусі? Навошта яны існуюць? Чаго жадаюць дамагчыся?

???, маё, апазіцыя

Previous post Next post
Up