"Белшына" перамагла

Apr 15, 2010 13:12

Учора ў Бабруйску мяссцовая "Белшына"  гуляла супраць "Дынама" Брэст.

У прошлым годзе каманды таксама сустракаліся на стадыёне "Спартак" падчас кубкавай гульні. "Белшына" тым разам перамагла 1:0.

Але гэта былі іншыя каманды. Цяпер жа бойка павінна была быць больш цікавай. Бабруйчананм патрэбен першы  гол і першая перамога,  а Брэст заўсёды прытэндуе на высокія  месцы  і таму намагаецца перамагаць усюды і ўсіх.

Але  футбол быў вельмі  сумны, абодва клуба гулялі дрэнна і на раўных.  Глядець было вельмі не цікава.  На  45й хвіліні "Белшына" адзін раз забіла і больш галоў не было.

Ю. Пунтус  (трэнер  "Дынама") заўважыў, што яго каманда гуляла вельмі дрэнна і папрасіў  прабачэння ў гледачоў. 

футбол, навіны

Previous post Next post
Up