Журналісту Еўрарадыё прысудзілі 15 сутак

Jun 22, 2012 16:01



АБНОЎЛЕНА:

Паўлу прысудзілі 15 сутак пазбаўлення свабоды!

[Што было...]
15.30 У суд Маскоўскага раёна Мінска прыехаў рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк.

Аўдыёверсію ўключэння можна паслухаць тут


Ён паведаміў у жывым эфіры, што зараз у судзе перапынак і а 15.45 паседжанне працягнецца. Тады стане магчымым трапіць у залу суда. Судзяць Паўла па адміністратыўным артыкуле 17.1 за дробнае хуліганства. Справу разглядае суддзя Матыль, ужо вядомая па правах палітвязняў і ўнесеная ў чорныя спісы Еўрасаюза.

Са словаў Віталя Зыблюка, нашага карэспандэнта затрымалі прыкладна а 10.00 ля пад’езда яго дома, калі ён ішоў на працу. Магчыма, што затрыманне праводзілі прадстаўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, якія курыруюць справы, звязаныя з тэрарызмам. Нядаўна Еўрарадыё зрабіла рэпартаж з мінскага метро, у часе падрыхтоўкі якога журналісты прайшліся па падземцы з цяжкой валізкай і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова магло стаць своеасаблівай помстай.

А 15.45 суд павінен працягнуцца. Чакаюць адваката. Цалкам магчыма, што затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Гэта можа быць помстай за рэпартаж з мінскага метро, калі журналісты Еўрарадыё прайшліся ў падземцы з вялікай валізкай і на іх ніхто не звярнуў увагі.

14.55 Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі ля пад'езда яго дома і без усялякіх тлумачэннях закінулі ў мікрааўтобус а 10 гадзіне раніцы 22 чэрвеня. Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, не вядома. Але а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 117.1 за "дробнае хуліганства".

Судзіць журналіста Еўрарадыё ўнесенная ў спіс неўязных у ЕС суддзя Таццяна Матыль. Зараз у судзе аб'яўлены перапынак -- Свярдлоў запатрабаваў адваката. Слуханні працягнуцца ў 15.45 у судовай залі №1.

Між тым, ад абеда ля офіса Еўрарадыё дзяжурыць мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным, вельмі падобны да таго, на якім невядомыя забіралі Паўла Свярдлова.

Euroradio


журналист, новости, политика, Беларусь

Previous post Next post
Up