Прочитала тут
на страничке Лёни Билютина чудесную сказку. Чудесна она главным образом тем, что удивительно органично соединяет в себе славянский фольклор с элементами "профессиональных" историй с ithappens.ru.
А ещё я сначала испугалась её читать, а потом смотрю -- вроде бы даже понятно. Прочитайте и вы.
Былi сябе дзед i баба.
Аднойчы прыехала да нiх унучка з горада. Яна была даволi «прарушанай» дзяўчынкай. Вось яна i гаворыць старым: «Што вы тут як у дзiкам лесе жывёце? Газеты ды часопiсы не купляеце, радыё няма, тэлевiзар i той чорна-белы. Трэба вам набыць камп’ютар… Дарэчы, калi у вас будзе пенсiя?».
I вось з’явiлася у глухой вёсцi гэткая цудоўная рэч. А яшчэ, каб без навiн старым не сумаваць, правяла унучка Iнтэрнет. Да толькi ён працаваць усё не жадаў. Паклiкала тады унучка дзеда. Прыйшоў дзед, паглядзеў на дзiва заморскае, пакрахтаў, пакешкаўся трохi з камп’ютарам (ён электрыкам быў) - усё роўна не працуе.
Паклiкаў дзед бабу. Вось узялiся яны - унучка за бабку, бабка за дзедку… але Iнтэрнет па-ранейшаму працаваць ня хоча!
Прыцёк тады сабака Жучка. Узялася яна за унучку, а унучка за бабку, а бабка за дзедку - ў усялякiм выпадку не зрабiць, каб Iнтэрнет быў як варта.
Прыбягла тады кошка Мурка. I адразу да мадэма! А ў iм - дыхлае мышаня. Вось выцягнула яна гэтую мышку - i запрацаваў Iнтэрнет, прыемным зялёным агеньчыкам замiгцеў, «дзякуй вялiкi» казаў.
З гэтага часу дзядуля i бабуля паступова вучылiся абыходжанню са складанай тэхнiкай i ўжо ведаюць аб усiх падзеях у сусвеце. Дый унучка, калi ў вёску прыезджае, таксама спярша да Сеткi - навiны праглядзець… Вось, а кошка цяпер у вялiкiм паважаннi i толькi найсмачнейшую страву атрымае.