Взяли у меня комментарий сегодня по поводу драников на Беларуси, а оказалось, что материал готовили для адского пекла скандального в узких кругах Sputnik. Вообщем, каюсь перед абшЭстеннастью, ничего что на беларускай мове?
Выкрыццё дранікаў: дзеруны сталі папулярныя толькі ў 50-я
Кулінарны блогер распавёў Sputnik пра шлях дранікаў на беларускія землі.
Фестываль дранікаў пройдзе ў Мінску 13 верасня. З гэтай нагоды Sputnik пагаварыў з кулінарным блогерам Арынай Лісецкай і высветліў, што дранікі зусім не нацыянальная страва.
- Год за годам мы святкуем розныя фестывалі ежы, дзе галоўнай нацыянальная стравай прадстаўляюцца дранікі. А ці можна іх насамрэч назвать беларускай стравай?
- Дранікам на нашай зямлі не споўнілася і двухсот гадоў. Гэта зусім не нацыянальная кухня, дранікі сталі папулярнымі, калі з'явілася кніга "аб смачнай і здаровай ежы" ў 1953. Менавіта там было першае згадванне бульбяных аладак, як "нацыянальнай" кухні Савецкай Беларусі. Да гэтага ж у 1834-1840 гадах па Беларусі пракаціўся "бульбяны бунт". Так сяляне пратэставалі супраць засяванні палёў "пякельным яблыкам" - бульбай. Да Расіі бунт таксама дайшоў, але, як і належыць, усе вінаватыя былі павешаны, а бульба - пасаджаная.
- Беларусы, прынамсі, адзіныя, хто ведае, як прыгатаваць дранікі?
- Беларусы не адзіная краіна, дзе рыхтуюць бульбяныя аладкі, дзеруны, дранікі, калдуны. Такая страва распаўсюджана і ў паўночных краінах Еўропы. Праўда, цыбулю альбо наогул не дадаюць, альбо апарваюць і толькі потым ўмешваюць ў масу з бульбай. А падаюць не са смятанай, а з рыбай. Аўтэнтыкі ў дранікаў няма, бо гэта прадукт Паўднёвай Амерыкі, але там аладкі гатуюць часцей з кукурузнай мукі, а не з бульбы.
У нас жа гэта папулярны прадукт, які мае некалькі відаў рэцэптуры. Некаторыя беларусы гатовыя спрачацца аб тым, ці варта дадаваць муку, яйкі або цыбулю, або смажыць выключна бульбяной масай на патэльні. У асноўным беларусы аддаюць перавагу дранікам альбо ў чыстым выглядзе, альбо з грыбамі, альбо з мясам. Усе гэта - справа густу, дранік - народная, а не нацыянальная страва, то можа рыхтавацца хоць з мацарэлаю. Ва ўсякім выпадку, яна зараз у нас таксама беларуская, і мы можам сабе дазволіць нават такую дурноту.
Алена Васільева, Sputnik.