Україна заразіла мяне цынізмам…

Nov 30, 2009 18:14



Вось я і вярнулася з Кіеву. Дэпрэсія такая моцная, што нават не хочацца траціць грошы.. А яны ёсць, грошы гэтыя..

З’ездзіла я на VIII з’їзд «Нашої України» .. Пасядзела ад Юшчэнкі праз 5 стульяў (мой Шэф праз чатыры) нашага агульнага першага рада... Сустрэліся з Бэссмэртным (сапраўдны кіраўнік гэтай партыі)…. І адразу пасля размовы сыйшла я ў свае разважанні.

“Палітыка - гэта зло”, - кажуць мне мае знаёмыя, - “я не займаюся палітыкай”, “апазіцыя - гаўно”, “Лукашэнка тварь нябосская”..

Калі апусціць папсню, кшталту “ амбіцыёзныя халопы, якім патрэбны слава і грошы”, то перш найперш палітык - гэта лекар, а дакладней - хірург.

Каб рэзаць людзей, капашыцца ў кішках і выразаць пухліны - трэба “забіць” на душу і перажыванні хворага. Гэта проста мяса, якое трэба рэзаць, каб яно жыло, ела, каменціла, прыскала вадкасцямі кахання і капіла на новы тэлевізар… Хірургам плеваць на твае забабоны, ці можаш ты цытаваць вершы, якую літаратуру ты здольны чытаць…

Палітык - вырашае “траблы” грамядзянства, ці таго кола, якое ён разумее. Бо калі не разумее - тады ненавідзіць. Мы баімся, ненавідзім і збягаем ад усяго, што мы не разумеем. Так і палітык, калі можа - выразае “пухліну”, не разумее - адмаўляецца ад супрацоўніцтва з тым мясам, якое яму не пад сілу. (Напрыклад, Лукашэнка не разумее “усялякіх там інтэлігентаў, асабліва беларуска моўных”, вось ён і бяжыць ад іх. “Інтэлігентнае мяса” не пад сілу гэткаму палітыку.. Латушке пад сілу гэтае кола, вось няхай з імі і тусіць)

Але…

Каб нешта рэзаць - трэба пазбавіцца пачуццяў, быць прагматычным болей за хірурга. Каб нешта вырашыць у грамадзянстве мала быць дасведчаным, трэба глядзець наперад, паклаўшы на ўсе нашыя “гістэрыі і прочую хрэнь”. Эмоцыі не для хірургаў, і не для палітыкаў. Эмоцыямі займаецца мяса, яно для гэтага і жыве. Эмоцыі ствараюць паліттэхнолагі і добрыя фармацэўты з сяброўскай нам Кубы..

Я хачу такога палітыка, як лекар у Японіі, ці Тыбеце. Ён не выразае “пухліны”, ён робіць усё тое, каб яна не зарадзілася.. Палазьце па статысцыцы, у краінах Сонца менш за ўсё захворванняў на розныя “бякі”.. Акрамя вірусаў…

Я хачу, каб нашыя палітыкі думалі на 5 год наперад, і не аб тым “як аддасі чарговую пазыку”, а аб тым каб праз 5 год у нас і ў думках не было, што нешта трэба пазычаць… Я хачу, каб яны думалі ТАК, каб у грамадстве не было большай праблемы, чым выбар у краме маркі йогурта з тых 8 000 прапанаваных, і наколькі экалагічны той, ці іншы пакунак..

Вось і ізноў я вяртаюся да свайго мілага інфантылізму, дзе я веру, што хірург не робіць памылак, а палітык абавязкова вельмі разумны і пралічвае ўсе крокі на доўгія шчаслівыя годы..

Чым адрозніваецца сучасны хірург ад палітыка?

Калі хірург аперыруе, ён сканцэнтраваны на сваёй асноўнай працы, вось толькі чаму палітык, думае больш аб тым як “спіздіць, а потым спіздзець”… А не аб тым, каб мы перасталі яго ненавідзіць за чарговую памылку?...

Можа лепей бы мы выбіралі прэзідэнтаў з кола “Хірургіі”, а не з колаў мова_і_клхоза_знаўцаў? Ня ведаю…

Нажаль, хірургі дэпрэсіі ня лечуць, а палітыкам на яе насраць…

беларуская мова, жизненное

Previous post Next post
Up