«Такога няма нідзе»

May 08, 2009 20:24



праект Лявона Вольскага
11 песень
CD+DVD
сувенірнае выданне

«Такога няма нідзе» - гэта канцэптуальны музычны праект у стылістыцы 60-х, у межах якога шмат якія вядомыя артысты раскрываюцца з нечаканага боку.

Усе песні да яго напісаў Лявон Вольскі. Сярод іх спевы пра беларускія азёры і людзях-героях, гісторыі пра офісных ціхняў і сапраўдных ведзьмаў, кітайскія матывы і завадныя рок-н-ролы.

Праект быў не толькі запісаны, але і зняты для адмысловай відэаверсіі з пастаноўчымі нумарамі, якія можна пабачыць на ўваходзячым у камплект DVD. Да вас у госці завітаюць Фрэнк Сінатра і Эдыт Піаф, «The Beatles» и Джэймс Бонд.


удзельнікі:

Лявон Вольскі («N.R.M.», «Крамбамбуля»)
Павал Булатнікаў («Ляпис Трубецкой»)
Алег Хаменка («Палац»)
Уладзімір Пугач («J:морс»)
Віталь Артыст («Без Билета»)
Аня Хітрык («ДетиДетей»)
Руся («Indiga»)
Святлана Зелянкоўская (актрыса, «Анастасія Слуцкая»)
Каця Пытлева (тэлевядучая, група «Клёндайк»)
Андрэй Дзяркоў (КВН, група «ТайLand»)
Марына Грыцук (КВН, тэлевядучая)
Алег Гарбуз (акцёр)
і інш.




пиар

Previous post Next post
Up