Порпліскія вернікі прынялі супрацоўнікаў тэлеканалу “ЛАД” за апазіцыю

Nov 25, 2008 14:29



Jury - [24.11.2008] Докшыцы

Сёння ў наш рэгіён завітала здымачная група дзяржаўнай тэлекампаніі “Лад”. Журналістаў праграмы “Белорусское времечко” зацікавіў факт аб еўрарамонце храму 17 стагоддзя, што ў в. Порплішча Докшыцкага раёну. Пад час візіту здымачнай групы святара ў храме не было і на перадавую абароны выйшлі прыхаджанкі храму, мясцовыя кабеты. “Што ты тут здымаеш? Я табе зараз тваю бэнээфаўскую камеру паб’ю” - заявіла прадстаўнікам дзяржаўнага тэлеканала найбольш агрэсіўная жанчына. Мінакам падалося, што гэта засланцы з газеты “Вольнае Глыбокае”, якую чамусьці бабкі назвалі “Вольная воля” (Відаць, сумясціўшы ў памяці “Вольнае Глыбокае” і “Народную волю”).

спасылка на інфу

ТВ

Previous post Next post
Up