Пра што са мной хацеў пагаварыць афіцэр міліцыі?

Feb 18, 2011 19:41

Прыходжу сёньня ў абед у АВіД майго раёну, каб забраць гатовы новы пашпарт.
Супрацоўніца у пакоі 5 (выдача пашпартоў) перапытвае маё прозьвішча, дастае картку і пашпарт і раптам кажа, калі ласка, маўляў, вам трэба падняцца на 2-гі паверх ды зайсьці ў пакой 17. Іду туды; аказваецца, пакой намесьніка начальніка АВіД. Зачынены. Вяртаюся назад, каб сказаць ёй, што пакой зачынены. Чакаю маю чаргу, заходжу. Нічога не пасьпяваю сказаць, бо тая, убачыўшы мяне падае мне пашпарт. Я моўчкі забіраю мой дакумэнт, расьпісваюся за яго, выходжу. У пакой 17 зноўку ісьці не было ні часу, ні жаданьня.
Цікава, пра што са мною хацеў паразмаўляць ёйны начальнік?

размовы, пашпарт, міліцыя

Previous post Next post
Up