І зноў містэр Дарсі

Jul 01, 2011 11:50

Падсунулі мне, значыцца, чарговы сіквэл “Пыхі і перадузятасці” by Carrie Bebris. Шчаслівая сямейная пара, значыцца, чакае дзіця і ўсё такое. Дарэчы, называецца раман “North by Northanger”, што какбэ намякае. Генры Тылні там таксама ёсць, ага. У анатацыі абяцаюць стыль Джэйн Остэн, але нешта я пакуль не заўважыла; тым не менш, пару смешных жартаў ёсць. Праўда, толькі ў першых частках - хутка ў герояў знікае жаданне жартаваць. Прывіды ўсялякія, разумееце, злачынствы, таямнічыя лісты, загадкавыя супадзенні, прыўкрасны містэр Дарсі нават у турме паспеў ужо пасядзець, такія справы. Але перш чым я схаваю пад катам два свае любімыя жарты з гэтай кнігі, усё ж адзначу: нягледзячы на дзіка закручаны сюжэт, кніга пра тое, як містэр Дарсі зрабіўся ідэальным містэрам Дарсі, нашмат цікавейшая за кнігу пра ідэальнага містэра Дарсі.

(Пра перасоўванне стала ў пакоі памерлай маці містэра Дарсі. Слугі доўга адмаўляліся штосьці ў гэтым пакоі змяняць, але пасля настойлівых просьбаў місіс Лізі Дарсі такі падпарадкаваліся)

- Калі б слугі адмовіліся, я б звярнулася да цябе, - сказала Элізабэт.
- А калі я пачаў бы супраціўляцца? - пацікавіўся Дарсі.
- Тады я назвала б нашае дзіця якім-небудзь смешным імем, напрыклад, Нэнсі.
- Нэнсі Дарсі? Не, ты ніколі не ўзнагародзіш дачку імем, якім яе можна будзе дражніць. Дарэчы, мы чакаем хлопчыка. Ужо шмат пакаленняў старэйшае дзіця ў родзе Дарсі - хлопчык, і няма ніякіх сумневаў, што мы працягнем гэтую добрую традыцыю.
- Ну і цудоўна. Квінсі Дарсі.
- Не палохай мяне.
- Чэнсі Дарсі? Персі Дарсі?
- Хопіць! Мы назавем дзіця так, каб яго імя добра спалучалася з прозвішчам Дарсі.

(З размовы паміж Джэйн, якая нядаўна нарадзіла дзіця, і будучай мамашай Лізі)

- Больш за ўсё мяне абурае тое, што Дарсі ставіцца да мяне, як да хворай. Але я зусім не хачу, каб доктар сядзеў са мной ад сёння да самых родаў.
- Але муж кахае цябе.
- Я таксама яго кахаю, але да родаў ён паспее давесці мяне да шаленства. Калі ён так хвалюецца цяпер, што будзе, калі жывот зробіцца заўважным? Ён зачыніць мяне ў спальні і схавае ад сонечнага святла. Ён будзе карміць мяне з лыжачкі ячменным адварам і бланманжэ. Ён звольніць усіх слуг і заменіць іх медыцынскім персаналам. Пэмбэрлі зробіцца адзіным ангельскім домам, дзе каміны чысцяць аптэкары, а срэбра паліруюць хірургі.

бібліятэка

Previous post Next post
Up