l_z

Багажна-самалётнае

Aug 27, 2012 14:58

Вось і я патрапаіў у шэрагі "шчасьліўцаў", якім не засталося месца ў самалёце :). Бо прадалі квіткоў больш, чым месцаў. З Кіева адправілі ў Менск праз Маскву. Я даляцеў, а багаж яшчэ недзе лётае.

З Масквы ляцеў новы самалёт А-319, з нутрох лепшы за Боінг, больш месца і крэслы лепшыя. Але гудзеў і тросься больш, і вушы заклала, даўно такога не было. У бізнэс-клясе, тое, што мусіць адрозьніваць яго, акрамя шторак :). Нешта я затупіў у Кіеве і не запатрабаваў сабе бізнэс-клясы. З Кіева да Масквы было ўвогуле толькі адно месца і не бранавалася нешта, гэта мяне і зьбіла, а маскоўскі рэйс быў паўпусты.

У Кіеве +31, а ў Менску - залева.

паездкі

Previous post Next post
Up