З нататніка каўказскай нявольніцы - частка 12

Oct 12, 2011 02:11

23.08.11.

Чарговыя праявы шчырай грузінскай гасціннасці доўжацца ўжо другі дзень. Людзі проста спыняюць нас на двары ў цэнтры досыць вялікага горада і запрашаюць быць іх гасцямі.
...Прыехаўшы ў Кутаісі а восьмай гадзіне і маючы на руках толькі мапу з кніжкі-даведніка мы пайшлі шукаць вуліцу Руставелі. Даволі шмат часу ішлі па доўгай вуліцы, з якой трэба было збочваць, але мы ніяк не маглі знайсці дзе. Нарэшце запыталіся ў жанчыны, якая апынулася настаўніцай расейскай мовы і літаратуры (і нават лаўрэатам нейкай узнагароды =)).

З дыялогу:
- А как нам на Руставели выйти?
-Пройдёте через любой ТУПИЧОК НАСКВОЗЬ, например, через этот и выйдете прямо к Руставели...

Махо і яго сябры адпачывалі за столікам ля крамы на цэнтральнай вуліцы Кутаісі, калі мы з Сяржуком праходзілі ля іх у напрамку да ўскрайку горада, каб там раскласьці намёт. “Сядайце і выпійце разам з намі!” - на ламанай расейскай запрасіў нас Махо.А крыху пазней з дапамогай аднаго дзядулі, які больш менш размаўляў па-расейску, нас запрасілі і ночыць у кватэры Махо і яго бацькоў. “Он прbглашает абсолютно бесплатно!” - удакладніў дзядуля, што тлумачыў нам словы Махо. Прыехаў дзядзька Махо, які добра ведаў расейскую мову і праз якога ў большасці сваёй адбывалася гаворка гэтым вечарам. І вось да другой гадзіны ўначы мы слухалі, як гэты юнак у цішотцы ад Vintage з захапленнем прамаўляў ТАКІЯ тосты, што рука стамлялася трымаць келіх з кан’яком. Тост за продкаў мы слухалі, залезшы з нагамі на стулья, а потым пілі вахтангуры на пяцерох, стоячы адной нагой на стале. У нас няшмат такой моладзі (наўрад ці ўвогуле ёсць хоць хто), якая так добра прамаўляе такія слушныя рэчы, як гэта рабіў Махо. Нават разумеючы толькі агульную сутнасць таго, аб чым ён гаварыў, з перакладу яго дзядзькі, я сапраўды атрымала неймавернае задавальненне ад яго прамоваў.


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі



24.08.11.

Зранку былі смачныя хінкалі (я іх нават сама знайшла і “вычытала” у меню на грузінскай мове! =)) і халоднае піва. А пасля - невялічкая экскурсія па Баграці - сімвал адзінства Грузіі - царква, якая зараз знаходзіцца на рэстаўрацыі, але працягвае прымаць вернікаў на службы на адчыненым паветры...


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

Пагулялі па Кутаісі, выявілі, што ў пячоры мы сёння ўжо не патрапім, бо працуюць яны толькі да чацьвёртай гадзіны. Але ва ўсялякім разе вырашылі даецаць сёння да месца, заночыць там, а назаўтра зранку спускацца ў пячору.

*як сцвярджалі кіроўцы, што везлі нас учора да Кутаісі, гэтыя белыя каменні ў рацэ - унікальныя, такіх нідзе ў Грузіі больш няма...

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

***
...Цхалтуба - у мінулым знакаміты саюзны горад адпачынку - доўжыўся марудна і неяк вельмі доўга. Ішлі-ішлі, а хаты мястэчка ўсё не скончваліся. Машына да павароту на пячоры. З паварота на пячоры 3 кіламетры пешшу - да ўскрайку вёскі Куміставі, амаль да увахода (а як мы потым даведаліся - вЫхаду) у пячоры. І тут паліў дождж. Спачатку да нас прычапіўся сабака - руды такі і вельмі вясёлы і ласкавы (нібы старэйшы брат Віславуха). А пасля мы пачулі з бліжэйшай хаты голас: “Сюды! Ходзьце сюды!” Дзядзька Гіві адчыніў браму і пусціў нас, ужо добранька падмокшых, у сваю хату. За намі пад дах пабег і сабака. Гаспадар заявіў, што ночыць у намёце ён сёння нас не пусціць: ну мокра ж! І халодна! Мы, канешне ж, былі не супраць. Назаўтра разам з Гіві вырашылі ісьці ў пячору Праметэя.

У Куміставі, гэтым ратавальным кутку, мы пазнаёміліся з цудоўнай маленькай Нініко, якая танюсенькім такім галасочкам запыталася: “Do you speak English?”, а пасля распавядала на гэтым інглішэ пра нашага першага тутэйшага чатырохлапага знаёмца - Бомбаро (ён жа Шумахер), пра сваіх катоў, пра сваю краіну, і пыталася пра Беларусь. За акном ліў дождж, а гэтым часам нас кармілі кукрузай і інжырам, паілі кавай і дэманстравалі на відэа што такое грузінскае вяселле. Потым дзядзька Гіві завёў нас паглядзець на маленькую пячору зусім недалёка ад яго хаты. Пасля накарміў вячэрай і накіраваў спаць, дарэчы - вельмі ў час, бо праз гадзіну прыехаў загадчык пячораў (былы міністр турызму Грузіі!!!), з якім гаспадары пілі да трэцяй гадзіне. Падаецца, нашыя арганізмы такога не вытрымалі б =). Нам хапіла часу каб пагаманіць з ім зранку - за сняданкам.
Комплекс пячораў складаецца з болей чым 20 пячор і іншых прыгожых прыродных куткоў, па якіх, з расповеду іх загадчыка, можна ладзіць файныя турыстычныя маршруты на некалькі дзён. Месца гэтае адносна новае для турыстаў, уваход ў пячору пакуль што бескаштоўны - да новага году. Кіламетраў праз 12 ад пячоры знаходзіцца скала, да якой па легендзе быў прыкуты Праметэй. Туды мы не пайшлі - часу нажаль было няшмат. Але зараз ёсць добрая нагода, каб вярнуцца ў Куміставі яшчэ раз.


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

..крылы дракона

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

...каменныя вадаспады

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

...ружы

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

...і цэлы каменны горад

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

*** зараз ля выхаду з пячоры сядзіць каменна-металічны дзядзька з рацыяй і палкай у руках... а напрыканцы кожнай экскурсіі турыстаў сустракае.... той самы чалавек, з якога быў "напісаны" гэты вусаты прыгажун :) і таксама з рацыяй і палкай)))

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

...а побач з ім віецца хто? ну натуральна ж, Бомбара! менавіта з яго быў намаляваны сабака - сябра ахоўніка, які на працягу 20 год ахоўваў пячоры, каб з іх нічога не выносілі

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

25.08.11.

...На развітанне апранула на шыю Нініко сваю маленькую цэпачку, якую насіла ўжо доўгі час і вырашыла, што менавіта гэтую дробязь разам з маленькай часткай сябе мне хочацца пакінуць у гэтым гасцінным кутку Грузіі.
Дзядзька Гіві давез нас да шашы ў Цхалтуба, дзе нас хутка падхапіла машына. Сёння кіроўцы спыняліся адзін за адным, везлі нас да ўскрайку гарадоў, нягледзячы на тое, што ім туды непатрэбна было! Усе шчыра жадалі дапамагчы, і дзякуючы ўсім гэтым людзям, мы вельмі хутка даляцелі да Баржомі.

***
У інфацэнтры хлопец падрабязна распавёў нам як і куды ісці, каб папіць вадзічкі і пакупацца ў серных ваннах. Кхм.. да ваннаў мы неяк не дачапалі - зусім крыху не дайшлі. Запыталіся ў вёсачцы ў нейкаў жанчыны... Яна, нам задала кірунак куды ісьці, але мы, паблукаўшы па лесе і так і не знайшоўшы патрэбнай сцяжыны, крыху адыйшліся ад шашы і вельмі няблага заночылі ў лесе (першы раз за апошнія дні :)).

***

Ранак выдаўся сонечны.

З дыялогу:
- А можа не пойдзем шукаць іх? Хадзем ўжо да трасы і ў Тбілісі...
- Э нееее! Што я, дарма сюды прыпёрлася?! Хадзем-хадзем, знойдзем яшчэ “языка” і запытаемся!

Лёс прывёў нам не проста языка, але чалавека, які нас амаль завёў да патрэбнага месца. Бацька з сынам гулялі акурат недалёка ад нашага намёта і згадзіліся правесьці нас на сцяжыну, што вяла да ваннаў. Цікава было сядзець ў басейне на адчыненым паветры ў вадзе, якая сама па сабе, без падагрэву мае тэмпературу ля 32 градусаў і патыхае серавадародам...


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі

Пакупаліся, залілі мінеральнай вадзічкі ў сябе і ў бутэлькі, а потым застопілі машыну адразу да Тбілісі =)
Гэта быў першы кіроўца, з якім мы разлічваліся за праезд... ПЕСНЯМІ! =)

З дыялогу:
- Подкинете нас да Кашури?
- А вы петь умеете?
- Ну да, конечно умеем!
- Ну вот, если споёте, так я и до Тбилиси вас довезу! - усьміхаецца...

***
У Тбілісі мяне напаткала добрая навіна: знайшоўся мой кубачак, які некуды знік перад ад’ездам на мора! Ізноўку сустрэліся з Мішам і Ко, разам з імі залезлі на фунікулёр - сядзелі і глядзелі на начны Тбілісі. Там, над агнямі старога горада, перагледзела сваё стаўленне да некаторых рэчаў. Але гэта ўжо іншы пост - не грузінскі =)


Альбом: Грузія (працяг) - Тбілісі 2


Альбом: Грузія (працяг) - Тбілісі 2


Альбом: Грузія (працяг) - Тбілісі 2

горы, я, фота, вандроўка, падарожжа, Грузія, людзі, Каўказ, путешествия

Previous post Next post
Up