Жнівень для мяне асаблівы месяц, я яго вельмі люблю, бо шмат святочных дней выпадае :). А там і падрыхтавацца да іх - гэта ўжо свята. Зрабіла крок у свой новы год, з добрым настроем, хоць мне яго трошкі і сапсаваў муж :).
https://instagram.com/p/BmGeyYZj3Mo У жніўні мы здзейснілі нашае першае падарожжа ў Браслаў (шчыра кажучы, мне сорамна, што я там дагэтуль не была, бо Віцебшчана - мая малая радзіма). Першым падарожжа было і ў плане далёкага падарожжа з малой. Але малая вытрывала дарогу добра і, падаецца, ёй спадабалася ў Браславе не менш нашага. Спадзяюся, што мы яшчэ абавязкова вернемся. Адзінае - з надвор'ем не вельмі пашэнсіла, залезці ў ваду не атрымалася. Але толькі мы з'ехалі - сонца адразу вярнулася).
https://instagram.com/p/Bmc8uZ5jAzB https://instagram.com/p/BmfxujfjXtW https://instagram.com/p/BmiB5quj6_K Пашчасціла маладой маці таксама пабываць і на нашым карпаратыве. Гэта быў цудоўны вечар і, напэўна, першы дзень, калі тата прабыў з малой амаль увесь час. Увечары ён ужо сумняваўся ў тым, ці правільна называць дэкрэтны вотпуск «вотпускам» :).
https://instagram.com/p/BmsKNifj9J0 https://instagram.com/p/BnJjjNmDFDQ А як прайшоў ваш апошні месяц лета? Гатовыя да восені?