Ліпень

Aug 01, 2018 15:48


Ліпень праляцеў неяк зусім незаўважна. Мажліва праз тое, што сапраўды летняга надвор'я было няшмат. Але ж яно было і асаблівыя дні - таксама :).

https://instagram.com/p/Bk4x_WKjtS4


https://instagram.com/p/BlC5DSjjLU4

Ох, хочацца сказаць вялікі дзякуй свайму дзіцяці за тое, што я магу піць каву. Гэта, бадай, адна з рэчаў, ад якіх адмовіцца мне было б вельмі і вельмі складана. Па маіх назіраннях зараз на Меліціну кава ніяк не ўплывае. Таму можна з асалодай пагуляць раніцай ці ўвечары з вазком.

https://instagram.com/p/BlXwWP_D3iZ

https://instagram.com/p/Blf6KlfDZRC

У ліпені мы зладзілі першае падарожжа да майго дому - у Полацк-Наваполацк, адбылася сустрэча пакаленняў - праўнучкі з прабабкамі :).

https://instagram.com/p/Blh3phhDEga

І першы наш шпацыр з мужам без дзіцяці).

https://instagram.com/p/BlkDDQFD35b

Набыццё месяцу - сінтэзатар, каб я нарэшце спраўдзіла сваю мару і пачала навучацца. Цікава чуць гэта ад дачкі настаўніка ігры на фартэпіана, праўда?

https://instagram.com/p/Bl58q-iDfCa

У апошні дзень ліпеня я пабіла свой псіхалагічны бар'ер і паехала ў невялічкі трып адна з дачкой, дагэтуль мы каталіся на больш-менш далёкія адлегласці толькі с татам. Прайшло ўсё нармалёва, можна катацца...падумала я, і ў маёй галаве пачалі малявацца мільён планаў.

https://instagram.com/p/Bl7PzJkDf5y

Але жнівень чакаю асабліва. Чакаю свае 28, гадавіну вяселля, наш невялічкі трып па Беларусі. Чым жа яшчэ забаўляцца як не сямейнымі святамі.

А чым запомніўся ваш ліпень?
Previous post Next post
Up