Пра адчуванне часу

Jul 17, 2018 14:35


Час запаволіўся, дакладна. А яшчэ я магу сказаць, што такі тэмп - вельмі для мяне нязвыклы. І, напэўна, трэба прызвычаіцца. З аднаго боку, хочацца, каб час цёк хучтэй, каб малая хутчэй падрасла, змагла болей рэагаваць на нас і на абсталёўку навокал...а з іншага боку - вось ён, той час, які потым не вернеш - яна болей ніколі ўжо не будзе такой малой. Глядзіш на яе і не верыцца - мы ўсе былі такімі малымі.

https://instagram.com/p/BlSHPfdjfD_



Аднак, першы месяц праляцеў зусім хутка. Паўлета ўжо за плячыма. Цяпер афігявае толькі сабака Харві. Яму, бадай складаней за ўсіх зразумець, што ж тут такое адбываецца ў доме.

https://instagram.com/p/BlC5DSjjLU4

Previous post Next post
Up