Вельмі прадказальна класічна напрыканцы году я адкрываю спіс сваіх чаканняў-мараў на год, які прайшоў, каб зразумець, што ж з гэтага спісу здзейснілася, а што ж ізноў пераходзіць на наступны год)). Радуюся, што рэчаў, што пераходзяць на год наступны становіцца стабільна меней)).
Што ж, з апублікаванага спісу пажаданняў-чаканняў на 2015 (
http://kvetka-paparaci.livejournal.com/42530.html) здзейсніліся наступныя пункты:
- "Здзейсніць сумесна запланаваны праект мерапрыемства" - так, мы здейснілі вялікі праект нашага вяселля, якое мы арганізавалі самі з пачатку і да канца (гэта, напэўна, адна з асноўных падзей 2015 года асабіста для нас);
- "Цяпер ужо даехаць да Швецыі, каб паспрабаваць сказаць сваё запаветнае "hej" маім дарагім шведзікам" - даехалі, сказала!))
- "Зрабіць упэўнены крок у прафесійнай сферы" - упэўнены ці не вельмі, але рухі ёсць, гэта ня можа не радаваць);
- "Здзейсніць заплыў на пароме" - здзейснілі, у Швецыю;
- "Адзняць сваю першую каляровую фотастужку" - адзнята і не адна.
Што ж, палова здзейснена, гэта ўжо добра. Так, я не запісала песню, не купіла сінтэзатар, не перачытала ўсяго Рэмарка, не навучылася нармальна працаваць у графічным рэдактары і не прачытала поўную кнігу па-шведску.
Але ж яшчэ здейснены пункт і вельмі круты пункт, яшчэ з чаканняў 2014 года. У нас цяпер ёсць Харвік. А гэта значыць, што здзейснілася мая даўняя і вялікая-вялікая мара. Бадай, гэты пункт перакрывае пяць пунктаў гэтага году))). Гэты год быў багаты на падарожжы. Нарэшце я здзейсніла паезду да сваіх сяброў у Прагу, што для мяне было вельмі прыемна і важна. На перамены год быў таксама багаты.
Шчыра кажучы, я вельмі ўдзячна 2015 году, які прынёс мне вельмі шмат прыемных і шчаслівых момантаў.
Карацей, круты быў год! Няхай і трошкі складаны, але круты!
Думаю, для кожнага з нас ён быў асаблівы.
Дарагія сябры, з надыходзячым вас Новым годам, няхай ён будзе шчаслівым!