Не перастаюць радаваць канцэрты нашай філармоніі і артысты, якіх філармонія запрашае.
Сёння гэта гурт Джоні Роджэрса (Johnny Rodgers Band), што прыехаў да нас з далёкай Амерыкі.
(
https://en.wikipedia.org/wiki/Johnny_Rodgers_(singer))
І ..ох, гэта была не толькі круцейшая музыка, гэта была яшчэ і неверагодная энергетыка.
Бадай, што на гэты канцэрт мне трэба было б схадзіць гадоў у 10, калі я вельмі сарамліва стаяла на сцэне невялічкага дому культуры, бо такой шчырай волі на сцэне я даўно ўжо не бачыла. Ці калі бачыла?
Канцэрт прайшоў вельмі шчыра, з усмешкамі на твары і на адным подыху.
Што ж, дзякуй, філармонія, так трымаць!)
І ох як жа мне сумна другі вечар за тое, што я не ўмею граць.
Click to view