Лістапад. Андэрсэн, альбо ў кожнага свая казка

Feb 16, 2015 23:33


Алюзіі - наша ўсё.
Менавіта такім, перапоўненым алюзіямі і ўспамінамі, быў доўгачаканы мною спектакль Купалаўскага тэатру "Лістапад. Андэрсэн" (падрабязней тут: http://kupalauski.by/performances/mainstage/andersen/).
Сумны і адначасова вельмі камічны спектакль з неверагоднай (а часам проста неверагоднай) гульнёй актораў і энэргетыкай. Яшчэ з дзяцінства мы ведалі, што ў кожнай казцы - свая праўда, але ж і сваё жыццёвае абгрунтаванне.
Так, героі пастаноўкі распавядаюць сваю праўду жыцця: свае крыўды, шкадаванні, свае нізіранні.
Казкі Андэрсана, ці іх асабістая гісторыя?
Вельмі сімпатычныя персанажы з характэрным, уласцівым менавіта купалаўскім пастаноўкам сумам.
Выдатны спектакль для тых, хто любіць казкі, а яшчэ рэкурсію ў жыцці...і, безумоўна, мой улюбёны Купалаўскі.


Купалаўскі, дысананс, вечар, зіма, тэатр

Previous post Next post
Up