Нарэшце схадзіла на знакаміты спектакль у тэатры Горкага - "Утаймаваньне нязгодлівай".
Квіткі на яго раскупляюць ледзь не на месяц наперад. Прапагандуецца як адзін з лепшых у дадзены час у дадзенай установе. Калі так прапагандуецца, то я абавязкова схаджу і пераканаюся ў адваротным. Спектакль добры і сьмешны (чаго толькі каштуе Царапка-коцік..з вуснаў нашага ўлюбёнага "Горкага актора")... Але, як па мне, дык зашмат мітусьні на сцэне)). Музычнае выкананьне, тым ня менш, мне спадабалася нават болей за наш "Музычны" тэатр... Аднак ёсьць іншыя "Горкія спектаклі", якія асабіста мне падаваліся больш уражальнымі.
P.S. лейтматыў "жонка - уласнасьць мужа, ведай сваё месца і будзь згодлівай" у мае 23 наўрад добра зразумелы)). Ён, можа, і кшатлу мудры, але супярэчлівы...шаноўнае мужское спадарства.
спектакль:
http://afisha.relax.by/theatre/4271-ukroshhenije-stroptivoj/minsk/