Слухаючы Вакарчука, думаю.
Шчыра і пранікнёна.
Выканаўца, лірычныя песьні якога я магу слухаць бясконца. Бо тут - лірыка з сэнсам. Няхай, для кагосьці і "прымітыўная любоўная".
Не, ня так. Думаецца... Некалькі слоў, а ўкладзена больш, чым ва ўвесь тэкст некаторых песень. Шчасьлівая жанчына тая, якая чуе "Така як ти - буває раз на все життя, і то із неба".
Тым больш ад самаго Вакарчука :)))). Прынамсі, так і хочацца сказаць: "Вось гэта мужчына, які стварае такія песьні"...
Не ствараю куміра.
Але Вакарчук - файны мужчына).
"Всі на світі бажання,
Все, що маю, віддам я,
Лиш би кожного ранку
Називати твоє ім'я".
С.В.