Сінатра. Настальжы.

Dec 24, 2012 23:18

Ну, вось я і дома... слухаю Сінатру... ля мяне сьпіць наш новы родзіч (не палохайцеся - гэта кот, і ён, як і мая ўлюбёная музыка, брытанец)))). 
Самы час напісаць умоўны ліст да Дзеда Мароза :))..
Што ж))))... я абяцаю, што мае паводзіны ў 2013 будуць шыкоооўныя))), я нават абяцаю сесьці за дыплом і не ленавацца здаць сваю апошнюю сесію :). 
Я абяцаю лепш разумець сябе (прынамсі, працаваць над гэтым (як?) ) і рабіць тое, што мне падаецца правільным і дадзены пэўны момант майго жыцьця, каб потым ніколі не шкадаваць пра тое, што адчувалася... Абяцаю не заганяцца па дробязях і лепей адрозьніваць часовае ад сапраўднага. Шчэ..абяцаю больш часу адводзіць на тое, што мне падабаецца...і на тых, зь кім мне хочацца бясконца піць каву разам))... ммм і, бадай, навучыцца чаму-небудзь новаму - спраўдзіць што-небудзь адкладзенае ў далёкую скрыню...

Таварыш Дзед Мароз, мой ліст з падарункаў на Новы 2013 дзеля маёй душы зусім малееенькі:
1. Незвычайнасьці, якіх засталося няшмат.
2.Квіток на Depeche Mode
3. Moleskine Маленькі прынц
4. Кніга Пабла Неруда
5. Новы Iriver S100
6. Падарожжа (*)
7. Мой новы дом

зззіма, вечар, мары, кава, Ражаство

Previous post Next post
Up