Дзень 1: чацьвер
І гэта - закрыцьцё джазавага фэсту ў Менску). Калі б не зацягнулі з урачыстай часткай і спадар Маэстра так доўга не адорваў самога сябе хвалой, было б наогул крута). Але ў гэтым таксама нешта было))), прынамсі людзі, што сядзелі ля нас, доўга не маглі зразумець, што за шэдэўры (а ў Маэстра Eugene іх колькасьць зашальвае) мы запісваем смеху дзеля))). Не самы лепшы канцэрт, але Двора Дэвіс вельмі захапіла. Асабліва яе Diamonds are forever.
Дзень 2: пятніца
The Loft cafe. WE LOVE JAMIROQUAI
http://minsk.nightlab.by/events/oaers16jrjjk0vt7q3ubhteivc/ А 23 гадзіне ўпершыню апынулася ў The Loft. Месца (ня ўлічваючы вонкавы бок) спадабалася. Мерапрыемства перасягнула мае чаканьні) - было нашмат прышпільней і круцей, чым я думала. А што яшчэ трэба дзеля вечаровага шчасьця: сябра, Jamiroquai і добры настрой. Сысьці а 3-яй гадзіне ўранку прымусіў толькі той факт, што прычынацца трэба было а 7). Абавязкова вярнуся ў The Loft. І, як сказала
drevalt, калі б нават проста ўключылі нам Jamiroquai у добрым месцы, было б ужо крута). Такім чынам, можна сказаць, што было нашмат больш чым проста крута).
Дзень 3: субота
Субота была дзіўнай ды спартыўнай). Упершыню нармалёва паспрабавала, што ж такое верхавая язда на кані). Трохі страшна, але нерэальна крута. Адчуваньне спакою і адхіленасьці ад усёй гэтай гарадской мітусьні. Вярнуцца...
http://www.verhom.by/Як я апасьля гэтага адолела яшчэ канькі ўвечары - ня ведаю). Але адолела). Чызкейк, гарбата, канькі і твая шчасьлівая ўсьмешка) - самае добрае заканчэньне трохдзённага руху).