Дайце кулямётттттт!!!!!

Sep 16, 2009 21:46




Вырубілі Сад. Пасаджаны пры саўгасе. Дробныя рэшткі панскага яшчэ пакуль цепляцца.
Асірацелі  Ёлкі. Ўсё больш шчарбатыя , то бура зломіць, то пярун ударыць. Па адным пню падлічыла, што ім каля 115 гадоў...Некалі  адсюль везлі грузавікамі акрамя яблык гуркі, памідоры, кавуны.
 Некалі адзін мой дзед яго даглядаў, другі - вартаваў . Тут я вучылася хадзіць. Пад дрэвамі - пах розных лекавых зёлак. Была мара - дашыць-давышываць сабе строй і пафатаграфавацца ў Садзе...

сад, варварства, вёска, боль

Previous post Next post
Up