Нішто не вечна

Mar 02, 2009 13:55

У вёсцы паспілоўвалі старыя дрэвы, у тым  ліку  пасаджаныя  маім  дзедам. Так, некаторыя амаль аварыйныя, але навошта было ля панскай сажалкі самую прыгожую губіць, якая нікому ніяк... (( і навошта усіх, што на месцы панскіх прысадаў выраслі...(( Бацька хадзіў паразмаўляць з  начальствам  - ...у нас тутака ...аграгарадок...ммм...план...тарговы цэнтр трэба...усё  ўзгоднена...ага ...тут дамкі два будуць...а больш месца іншага няма?...па загаду...а смецце, хлявы ля ракі,гэта як? ...ай ўсё будзе добра... ну вы ж ўлада! ...ммм...   Вось прыеду, а з парога бачны не дзедавы вербы, а пянькі, ды што тут, усім вядома, што і знакамітыя гістарычныя сядзібы руйнуюць і сякуць.
 Напісала, каб падумаць, што рабіць... Справа зроблена, адно, што праз наццаць год не будзе ні гэных аляпістых  аградамкоў ні гэтых людзей, вырастуць новыя дрэвы...А мы вясною новых насадзім, абмеркаваць з сям'ёю трэ...

роздум, прырода, вёска, спадчына

Previous post Next post
Up