Вандроўка на Каляды

Jan 11, 2009 21:58

У лесе было чароўна, рэчка каля старых сваяў неслася, булькатала, пускала бурбалкі, утвараючы вадаспады, усё роўна, як у якіх Карпатах. Сустрэўся паляўнічы, сумны, праўда, успомнілася, што , здаецца ёсць нейкія забабоны, ці  то нешта сказаць трэба было ці то пажадаць, вось не памятаю…Нешта мы разгубіліся, м-м. А слядоў жывёлкавых яшчэ даволі шмат. Паўз рэчку заечая трапа цэлая, бабровыя дарогі, акуратныя  ланцужкі пасля лісаў. Птушак, праўда мала ў лесе. Куніца прабягала, слядкі белак - скакалі з дрэва на дрэва. А вось кабаноў і казуль, такое ўражанне, нібы цэлыя чароды хадзілі, кругом капыцікі. А вось наш Базыль забыўся, як з мышамі справы мець, гадуе сабе пузік - святы усё-такі. Во які у мамы сальцісон атрымаўся. Як файна, калі мароз…


 







кухня, рэчка, Базыль, вёска, Каляды

Previous post Next post
Up