Nov 21, 2008 21:56
Вось пасядзелі з бацькам і яго старым знаёмым, пагаманілі , і так неяк добра на душы стала... Аб розным, аб дзядзькавым ўнуку , аб даўнім жыцці яго сваякоў за Польшчай, аб надвор'і , аб нашых заробках, аб дзядзькавых дзецях, якія шукаюць шчасця у Чэхіі...І ўсё- такі , кажа, добра ім там ,але вось каб дзеці жылі побач...бо у іх з жонкай больш нікога няма. Цікава, могуць жа многія з'язджаць з радзімы. А як добра калі-небудзь, сярод клопатаў, не марыць, а сарвацца і паляцець да сваіх, паразмаўляць, паесці бліноў з печы, паціскаць ката, праверыць, як дуб, як рэчка. З Чэхіі хутка не прыляціш...НЕшта я так не умею.