Nov 04, 2008 20:15
Прайшлі Дзяды. Шкада, што не ўдалося пабываць на родных магілах. Але настрой ,мабыць, не апошні ў гэтай справе. Часта бывае нейкае адчуванне урачыстасці, хаця вялікі смутак і жаль так і лезе ў душу, аб іх скалечаным жыцці, аб недарэчнасці таго, што адбылося з імі, не горшымі людзьмі ў сваёй краіне , аб сваіх стратах з іх адыходам ( але гэта ўжо эгаізм ... Яны ўжо адпачываюць...) . Галоўнае, я памятаю , якімі Яны былі , як жылі , ня гледзячы на ўсё... Сорамна робіцца перад імі ад сваіх фобій , маладушша і ўсялякіх крыўдаванняў на жыццё( . А яны між тым час ад часу сняцца, папярэджваючы або шкадуючы мяне, неразумную . Хай спяць спакойна.
асабістае,
традыцыя