Другая спроба

May 25, 2008 17:38


 Ну вось,  зноў пасеяла лён . І як добра, што адразу дожджык  пайшоў.  Праўда , аказваецца ёсць спосабы   змяніць надвор'е . У  мінулым годзе ў нашай вёсцы с пачатку лета доўга было  вельмі суха . І вось адна бабулька  вырашыла  паспрыяць. Яна , распрануўшыся  дагала, уночы  пайшла і пасыпала  у калодзеж  мак .  Невядома, ці шаптала  што- небудзь , ці не. Але  неўзабаве дождж сапраўды пайшоў ! Вось  вам і забабоны ...
 Праўда , калі ўжо стала надта сыра( бо і вёска ў багністым месцы) , некаторыя пачалі казаць, што К....ха  перастаралася, мабыць перасыпала маку : )

забабоны, гаспадарка, лён, традыцыя, вёска

Previous post Next post
Up