Africa

Dec 14, 2011 23:08

Лёсам было вызначана дадаць мне сеньня менавіта гэты запіс:)
Насамрэч, нічога надзвычайнага, проста калі я вырашала, які з маіх старых керамічных вырабаў выкласці тут, на радыё Культура пачалася перадача пра Афрыку (дагэтуль гучаць рытмічныя афрыканскія матывы). Дык вось чамусьці гэтая сціплая піялка у меня асацыюецца з Афрыкай:



Унізе атрымалася значна цямнейшая:



Такую незвачайную афарбоўку пасля абпальвання ў малацэ я звязваю з тым, што да таго паверхню піялы я глянцавала з дапамогай каменьчыка (сіцылійскага, між іншым!).

P.S. Сябры! Пасля закрыцця Аўтарадыё, доўга не слухалі аніякага радыё. Але ж выпадкова знайшлі хвалі канала "Культура" Беларускага радыё. Можа, замена й не раўназначная, але ж шмат добрых перадач можна пачуць (напрыклад, кожную раніцу моўныя парады "Гаворым па-беларуску"), і што для мяне асабліва важна - добрую музыку (у пятніцу ўвечары ад Сяргея Пукста -розныя цікавыя творы),  102,9 FM для тых, хто не ведае.

Ну и традиционно, вольный перевод на русский язык для моих друзей-не белорусов.
Ассоциируется у меня эта пиала с Африкой. А интересный окрас получился от того, я думаю, что до молочения и вощения и по сырой еще глине сделала лощение - сицилийским камешком, меду прочим, а от Сицилии до Африки рукой подать.
И еще много написала про то, что я стала очень культурной  - заядлой слушательницей белорусского  радио "Культура".

керамікаКуфар

Previous post Next post
Up