БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ БЛОГЕРЫ-2

Apr 18, 2016 17:54

Вітаю!
Ці памятаеце, як я пыталася, ці маеце вы што сказаць пра беларускамоўных блогераў?
І вось, другі сёлета нумар часопіса Беларускай Асацыяцыі журналістаў “Абажур” даступны анлайн. І мне прыемна падзяліцца тым, што ў ім апублікаваны мой артыкул на тэму беларускамоўнага блогерства. А будзе яшчэ прыемней, калі з’явіцца і папяровая версія:)
Шчыра дзякую маім суразмоўцам, Аляксандры Баярынай і Уладзіміру yozas_gubka.






Маленькая рэмарка. З лістапада мінулага году я зноў стала студэнткай - аддзялення "Журналістыка" Беларускага Калегіюма. Цікавыя выкладчыкі, новы досвед -  мне вельмі падабаецца. Акрамя таго навучанне дапамагае ў працы над часопісам ALOVAK.
Юрыст, кераміст, журналіст.... што далей? Нават не пытайцеся:)

Спасылка на нумар "Абажура" вось тут - https://baj.by/be/content/novy-numar-abazhura-uzho-na-sayce

журналістыка, friends will be friends

Previous post Next post
Up