Бывай, 2014!

Dec 31, 2014 17:44

Апошнім часам не хапае часу на ЖЖ, даруйце, сябры, што амаль не каментую, рэдка чытаю стужку. Але справамі я займаюся цікавымі, і, спадзяюся, у хуткім часе вы аб гэтым даведаецеся, таму не будзеце крыўдаваць на мяне:)

Наша кватэра зараз нагадвае соннае княства, і ў мяне з'явілася палова гадзіны, каб паспрабаваць прывесці свае думкі ў парадак, падумаць аб годзе адыходзячым, каб загадаць на год новы сапраўды вартыя жаданні. І першым чынам палезла ў Лайтрум, каб пагартаць фотаздымкі 2014-га. І неяк так само сабой склалася, што вырашыла я выбраць па аднаму здымку, самаму лепшаму на кожны месяц. Адразу скажу, што гэта быў вельмі цяжкі выбар! Падзей у гэтым годзе было шмат цікавых, запамінальных, здымкаў рабіла таксама шмат. Але ж галоўным крытэрам для мяне было знайсці менавіта такі здымак, які б адлюстроўваў настрой месяца. Таму прыметнік "лепшы" у дачыненні да гэтых фота - не літаральны, шэдэўрамі ях назваць цяжка:)

Ну што, пачну з канца. Снежань 2014.
Першы снег, сонца, цудоўныя месцы, людзі - іх было так шмат!




Лістапад.
А вось гэты месяц неяк амаль выпаў з майго фотааб'ектыву:) Але ж усё роўна, ён мне запомніцца вельмі радаснымі момантамі, пачуццём палёгкі, завершанамі вялікімі справамі.



Кастрычнік.
Залатая восень, дзень нараджэння Вадзіма, цёплае надвор'е, сустрэчы з сябрамі.



Верасень.
Велалес, паездкі, вандроўкі.. грыбы!



Жнівень.
О, гэта, першы дзень нараджэння Францішка! Цудоўнае свята, якое мы ладзілі для сыночка - самая запамінальная падзея гэтага месяцу. Хоць былі і іншыя, вельмі дарагія і важныя (такія, як прыезд маёй мілай сяброўкі з яе дачкой-маёй хросніцай).



Ліпень.
Зноў жа, вандроўкі, паездкі..  Гэты здымак зроблены са слёту бусаў і "жукоў" VW  у Латвіі. Мяне, дарэчы, там не было, ездзіў адзін Вадзім, але, напэўна, я так смуткавала з гэтай нагоды (мы не паспелі зрабіць візу Францішку), што гэта паездка стала запамінальнай і для мяне:)



Чэрвень.
Ляжаць на траве, есці першую зеляніну, сустракацца з сябрамі...



Травень.
Ну чым можа запомніцца травень - ну канешне, першая травой, дзьмухаўцамі, квітнеючымі каштанамі і бэзам! Хараство прыроды, яркія фарбы.



Красавік.
Нечакана, але выбрала гэты здымак - у першы раз стрыжэм Франачка. А колькі такіх першых разоў было ў яго!



Сакавік.
Вясна, якую не прыйшлося чакаць. Фота зроблена 2 сакавіка, святкуем у лесе Масленку разам з сям'ёй.
(няхай вас не смучае гэты доўі шалік ці хустка, якую я наматала, - гэта слінг:)



Люты.
Снега не было, на лыжах не пакатацца, што яшчэ рабіць - кнігі чытаць.



Студзень.
Новы, стары ўжо зараз для нас, 2014 год. Новы аб'ектыў, пад які трапляла ўсё, і, канешне, елачныя цацкі.



Сябры, і зараз зноў вяртаюся ў сучаснасць, 31 снежня 2014 года - самы час павіншаваць усіх вас з надыходзячым Новым годам!
Жадаю ўсім нам аптымізму, толькі прыемных навін, снежнай зімы, квітнеючый вясны, сонечнага лета і цёплай восені! Паболей радасных момантаў, і каб усё, што мы задумалі - споўнілася!
Да новых сустрэч ў 2015-ым!

віншуем-жадаем, замалёўкі, happy-happy ny

Previous post Next post
Up