Учора я так нежартоўна разлавалася на сябе, ну як так можна, ужо амаль чэрвень прайшоў, а у мяне столькі недаробленных спраў. Да Купалля строй не дашыла, па рамеснай дзейнасці артыкулы недапісала, гліна закінута да лепшых часоў, падарожжа яшчэ не спланавана... Ні ў вёску, ні на лецішча не з'ездзіла, як хацела ,на тыдзень, не менш, нават Франак ў дзіцячы садок яшчэ не запісаны. Да што ж гэта такое. І каб я толькі адпачывала! Дык не, пад канец амаль кожнага дня я нават не кладуся ў ложак - я падаю туды знясіленная. Ці засынаю разам з сыночкам, калі ўкладваю яго спаць - як ёсць, апранутая, не памыўшыся, а потым сярод ночы іду як лунацік у ванны пакой. Тут яшчэ мама прывезла чарговыя вёдры ды торбы з дарункамі лета. Таму апошнім часам я толькі і раблю, что спрабую спарадкаваць усе гэтыя кілі трускалак (клубніц), зеляніны, а зараз яшчэ і чарэшні... А на мяне яшчэ вісіць дапамога мужу ў яго архітэктурнай дзейнасці, ну і Францішак, само сабою! Францішак - усё ж мая галоўная справа зараз:)
Але ж я не скарджуся, не! Як не быць удзячным маме, лецішчу, лету, нарэшце, за тыя самыя кілаграмы і літры смакаты. проста трэба навучыцца правільна планаваць свой час. Вы умееце гэта рабіць? Калі так - падзяліцеся сакрэтамі, калі ласка.
Я знайшла лішнюю гадзіну на гэты допіс, бо проста не магу не падзяліцца як мага тэрмінова з вамі сваім адкрыццём гэтага сезону. Магчыма, гэта адкрыццё толькі для мяне, але я раней не ведала, што часночныя стрэлкі могуць быць ежай, ды яшчэ і смачнай:
А тэрмінова таму, што зараз - як раз той час, калі стрэлкі, якія выпускае часнок для цвіцення, зразаюць, каб падземная частка часнаку была буйнейшая.
Усё пачалося з таго, што мама на мінулым тыдні прывезла пакет такіх стрэлак са словамі "Кажуць, што смажаныя стрэлкі нагадваюць па смаку грыбы!". Я скептычна паглядзела на іх, але палезла ў Інтэрнэт з пошукамі рэцэптаў. Я даведалася, што ў асноўным стрэлкі марынуюць, і так, смажаць. Але ж я знайшла і іншыя спосабы прыгатвання.
1. Першым, што я прыгатавала - часночныя стрэлкі з свінінай па-кітайскі:) Не ведаю, наколькі гэтая ежа кітайская (але спытаю пры сустрэчы ў нашай сяброўкі Дзіны з Кітая), але сапраўды, вельмі смачнае. Фотаздымка гатовай стравы ў мяне няма, але па спасылцы даволі добрыя здымкі працэсса прыгатавання, я цалкам яго кіравалася -
http://www.liveinternet.ru/users/andpo/post223699691/ Захаваю рэцэпт для сябе сюды. Спатрэбіцца:
- часночныя стрэлкі;
-кавалак свініны;
- морква;
- крухмал;
- соевы соус;
- алей.
"Главное при всяких «по китайски» это подготовительный этап. Самое главное, часика за два до готовки чесночные стрелки режем и замачиваем в соленой воде. Необходимо это, чтобы в процессе жарки стрелки оставались хрустящие и упругие. Непосредственно перед готовкой - берем кусочек свинины. Режем его соломкой. Должны получиться тонкие и длинные кусочки. Морковку режем, тоненько, как для морковки «по корейски». Чеснок режем пластинками, а лук кубиками. Все это складываем на отдельные тарелочки. Как стрелки в водичке необходимое время полежат, можно начинать готовить. Для готовки лучше всего использовать тонкостенную сковороду. У меня есть вог, поэтому я особо по этому вопросу мог и не думать. Итак, начинаем готовить. На сковороду наливаем немного масла. Нагреваем градусов до 200. Высыпаем свинину и на очень большом огне, перемешивая, готовим в течение 3 минут. Далее засыпаем морковку и стрелки чеснока. Готовим минуты две, тоже перемешивая. За это время стрелки должны стать немного, как-бы ярче, как ни парадоксально звучит - свежее. Высыпаем приготовленные мясо-стрелки-морковка на друшлаг или сито - стекать, а сами тем временем готовим соус. Разводим в 100 граммах холодной воды чайную ложку крахмала. Добавляем пару столовых ложек хорошего соевого соуса. На чистую сковороду выливаем немного масла. На большом огне в масле обжариваем лук и чеснок. Как лук начнет поджариваться выливаем крахмальный раствор и перемешивая доводим до загустения. Смешиваем мясо с соусом прямо на сковороде и высыпаем готовое блюдо в тарелку, на которой будем подавать. Особенно вкусно это блюдо есть палочками".
2. Ну а фотаздымкі наступнай стравы ў мяне ёсць, гэта нават не страва, а можна сказаць, нарыхтоўка да зімы:) Усё вельмі проста, і нават марынаваць не трэба!
Зялёныя стрэлкі часнаку замачыць у салёнай вадзе на пару гадзін.
З дапамогай блэндэра (ці звычайнай мясасечкі) здрабніць стрэлкі да аднастайнай кансістэнцыі.
Дадаць алей, соль, чорны перац, па жаданню - молатаю каляндру ды воцат (вінны ці бальзамічны). На 1 літр пасты з стрэлак я дадала 2 ст.лыжкі алею, па ч.л. солі і прыправаў.
Перамяшаць, раскласці па банках (тут вельмі зручна выкарыстоўваць 100-грамовыя баначкі адд дзіцячага пюрэ).
Ну а з гатовай пастай, як я яе назвала "Лета ў банцы" (за прыгожы салатны колер, водар маладога часнаку ды рэзкі крамяны смак) - проста безліч варыянтаў страваў! Ад самых простых, як падсмажаныя грэнкі жытнёвага хлебу, якія трэба намазаць пастай:
... да больш мудрагелістых. Напрыклад, я прыгатавала курыную грудку - спачатку падсмажыла на вялікім агні яе хутка (па 3 хвіліны) з двух бакоў у сумесі алею і сметанковага масла, а потым паклала ў маленькі рондаль з часночным " Летам...", пасаліла і падтушыла хвілін 15:
А можна яшчэ яе дадаваць у супы, у тушаную гародніну...
Ідэя пасты ўзята
адсюль (там яшчэ і рэцэпт з курынымі ножкамі ёсць) і
адсюль.
Смачна есці! Як раз самы час абедаць:)
А у нас на абед сёння акрамя вышэйабазначанных страваў яшчэ і бацвінне!
Я пісала аб гэтым калісьці. Ммммм, абажаю лета за гэта!