Я абяцала паказаць фота і расказаць пра Міжнародны ганчарны пленэр, што ладзіўся у гэтым годзе ў в. Гарадная, што знаходзіцца ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.
Гарадная - гэта адзін з найбуйнейшых старадаўніх ганчарных цэнтраў Беларусі. І не дзіва - тут шмат радовішчаў выдатнай, высокага гатунку гліны, якая мае своеасаблівы адметны толькі даннай мясцовасці колер - шэра-зялены да абпалу і бела-ружовы пасля. Кажуць, што раней тут амаль уся вёска зарабляла сабе на жыцце ганчарствам.. Ці так гэта, ці не, але ж Гарадная і зараз прыцягвае аматараў ды майстроў ганчарства не толькі з Беларусі, але і з зусім розных краін свету. Доказам таму з’яўляецца Міжнародны ганчарны пленэр, які праводзіцца тут кожныя 2 гады ўлетку.
Ня гледзячы на адлегласць (больш за 300 км ад Мінска) я не магла не наведаць пленэр у Гарадной, і вось, што я там убачыла:
Дзякуючы гэтаму прыўкраснаму сродку руху мы здолелі пераадолець больше за 300 км і апынуцца на доўгачаканым мерапрыемстве.
…Згодна з праграмай, гэта “гістарычная рэканструкцыя” продажу ганчарных вырабаў
Гэта толькі мне здаецца, што гаршкі досыць арганічны выглядаюць пасярод сена?
Гэты сціплы майстар не захацеў назваць свае прозвішча, нажаль - гаршкі яго цудоўныя!
Знайшла нарэшце "свой" збан - вялікі, на літры 3, не менш.
Абпал ганчарных вырабаў дэманструюць удзельнікі пленэру
Пакуль адны гандлююць, другія абпальваюць, а іншыя "глазеют" на ўсе гэтае, вёска святкуе
Працяг будзе...