Пражэльнік

Apr 07, 2012 23:18


 ПРАЖЭЛЬНІК
(іншыя назвы - прыжэрнік, патэльня).
Спачатку звернемся да энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі”:
“ПРАЖЭ̀ЛЬНІК, ганчарны выраб; нізкая гліняная пасудзіна з дугападобнымі ручкмі па баках або без іх (называлі таксама патэльня). Ужывалі для смажання (пражэння) мяса, яечні і іншых страў, часам для сушэння ягад, грыбоў. У 1-й палове XX стагоддзя ў некаторых ганчарных цэнтрах Паўночнай і Заходняй Беларусі выраблялі чорназадымленым і гартаваным. У наш час выйшаў з ужытку”.

Мой пражэльнік без ручак, яшчэ не апрацаваны:





Пражэльнікі часта сустракаюцца пры археалагічных раскопках славянскіх помнікаў позняга жалезнага стагоддзя на тэрыторыі Цэнтральнай і па паўднёвым захадзе Усходняй Еўропы, якія належаць плямёнам пражскай культуры, а таксама пры раскопках старажытнарускіх паселішчаў і лічацца тыповай славянскай формай посуду. У канцы XIX  - пачатку ХХ стст. гэтыя керамічныя вырабы ўжо амаль зніклі з асартыменту прадукцыі ганчароў, што тлумачыцца шырокім распаўсюджваннем больш практычнага і  даступнага для большасці насельніцтва аналагічнага металічнага посуду.  Выраб гліняных пражэльнікаў адзначаны пераважна ў сельскай мясцовасці да 30-40х гадоў ХХ ст. у дзвюх зонах  - на поўначы (Мядзель і Паставы) і паўднёвым захадзе (Пружаны) Беларусі.
Пражэльнікі згодна свайму прызначэнню мелі шырокае пляскатае дно дыяметрам 20-25 см і нізкія вертыкальныя сценкі , якія маглі крыху разыходзіцца ўверх, вышынёй 3-5 см. Звычайныя суадносіны вышыні  да дыяметра 1:3,5-1:6.
Нягледзячы на знешні просты выгляд, пражэльнік меў пэўныя занальныя асаблівасці.  У прыватнасці, на паўднёвым захадзе яго выраблялі з круглым ці авальным дном, з адной ці дзвюма ручкамі, а часам і з накрыўкай і называлі “пражэльнік” ці “прыжэрнік”. На поўначы ўжывалі тэрмін “патэльня” і  рабілі яе круглай у  аснове і без дадатковых дэталяў.

Мой пражэльнік пасля абпалу ў малацэ:



Выкарыстоўваю пражэльнік як па яго непасрэдным прызначэнні (смажыла яечню)...



 ... так і для іншых мэт (для печыва):




беларуская народная кераміка

Previous post Next post
Up