Для землякоў, якія карыстаюцца чыгункай

Apr 27, 2013 22:22

У даведцы сістэмы "Экспрэс" пакрысе пачынае з'яўляецца новы расклад цягнікоў, які будзе ўведзены 26 траўня. Галоўная навіна для нашага рэгіёна - "аб'яднанне" цягнікоў Полацк - Мінск і Лынтупы - Віцебск. Цяпер цягнік з Мінска на Полацк будзе адпраўляцца са сталіцы а 23:28.

Магчымасць даехаць з Мінска да Полацка ўвечары за 5 гадзін 45 хвілін губляецца. Але можна а 16:50 выехаць з Мінска на Віцебск, там перасесці на 626-ы і быць у Полацку а 23:13.

Найгорш будзе жыхарам Глыбоцкага раёна - бо скасоўваюць прыпынкі ў Баравое (побач аграгарадок Прошкава), Палевачы (мястэчка Празарокі), Загацце (аграгарадок Ломашы).

http://westki.info/artykuly/14627/apublikavany-novy-rasklad-cyagnikou-yakiya-zvyazvayuc-nash-regiyon-z-minskam-i
http://westki.info/artykuly/14628/try-sposaby-daehac-uvechary-minska-u-polack-pry-novym-raskladze-cyagnikou

Расклады можна шукаць тут - http://www.mza.ru/?exp=1
Аплочваць дарогу праз Сеціва - http://poezd.rw.by
Расклад прыгарадных цягнікоў - http://rw.by

падарожжы, цягнікі

Previous post Next post
Up