"Сям'я - супольнасць жыцця і любові"

Sep 21, 2009 20:47

18-20 верасьня быў на канферэнцыі "Сям'я - супольнасць жыцця і любові", што ладзілася ў Чырвоным Касцёле. Узровень канферэнцыі ўразіў і парадаваў: прысутнічалі дакладчыкі з Польшчы, Чэхіі, Харватыі, ЗША, Расеі, Нямеччыны. Пераважна гэта былі прадстаўнікі розных рухаў у абарону жыцця.

Не маю часу, каб пісаць пра ўсё падрабязна, таму абмяжуюся некалькімі момантамі:
* * *
Біскуп Антоні Дзям'янка чытаў даклад па-расейску, а праваслаўны а. Аляксандр Шымбалёў - па-беларуску.
* * *
Шмат было гаворкі пра разнастайныя асьветніцкія і душпастырскія ініцыятывы. Пытаньні аб магчымых захадах у абарону сям'і разглядалася і на круглых сталах. Але ўжо перад закрыцьцём канферэнцыі хтосьці з выступоўцаў папрасіў падняць рукі тых, у чыіх парафіях святары ўздымаюць тэму абароны жыцця ў душпастырскай дзейнасці. Тых, хто паднялі рукі, было не больш за 20-25%
* * *
Некаторыя дакладчыкі з краінаў Эўразьвязу выказвалі меркаванне, што многія праблемы выкліканыя тым, што ў Эўропе зашмат свабоды. Спадар Герынг з Мюнхена адкрыта выказаў сваю прыхільнасць да лукашэнкаўскага аўтарытарызму як альтэрнатыве эўрапейскай дэмакратыі. Калі я задаў яму пытанне, ці ведае ён пра шматлікія факты ўціску хрысціянскіх Цэркваў у Рэспубліцы Беларусь, кс. Пётр Білевіч запатрабаваў ад мяне пакінуць канферэнцыю (праўда, я адмовіўся сыходзіць).
Previous post Next post
Up